Гимн и Геральдика

ГІМН ЛЕСАВОДАЎ

Музыка Леанiда Шурмана
Словы Анатоля Зэкава

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,
Ляцiць наперад без аглядкi.
Сыходзім мы, а лесу жыць
I вабіць хараством нашчадкаў.

ПРЫПЕЎ:
Няма найлепшае красы,
Чым лесу роднага акраса.
Не толькі росцім мы лясы–
Расцём і caмi з iмi разам.

У шчаслівы час i ў час бяды,
У якix бы нi былі мясцінах,
Дадому кліча нас заўжды
Зялёная краса Айчыны.

ПРЫПЕЎ:
Пад пошум соснаў i бяроз
Мы тчэм жыцця свайго аснову.
I слова «лес», i слова «лёс»
Сугучны ўсё ж невыпадкова.

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,
Стралой мільгаюць дні за днямі.
А нам без лесу ўжо не жыць,
Бо ў нас урос ён каранямі.

Шумяць бары, шумяць гai
I навяваюць прахалоду.
Удзень i ўноч свой вечны гімн
Лясы спяваюць лесаводам.

СКАЧАТЬ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФАЙЛ СЕБЕ НА КОМПЬЮТЕР

Геральдика Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь

Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы»
Выконваюцца ў двух варыянтах у залежнасці ад прысвоенага класа і металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў - 45 міліметраў.

flagf.jpg Сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры асабовага і адваротнага боку палотнішча размешчана выява геральдычнага знака - эмблемы Міністэрства лясной гаспадаркі дыяметрам 30 сантыметраў. Дапускаецца выраб флага большага або меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
2.png Геральдычны знак - эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на якой змешчаны надпіс "Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" зялёнага колеру. У цэнтры круга размешчаны стылізаваны скрутак светла-карычневага колеру, на якім намаляваны барочны шчыт залацістага колеру. У поле шчыта - елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы намаляваны лісце дуба зялёнага колеру. Эмблема размешчана на васьмі румбах залацістага колеру. Пад румбамі - акаймаванне ў выглядзе зубчастай разеткі зялёнага колеру.
3.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой авал зялёнага колеру, абрамлены дубовым вянком залацістага колеру. У цэнтры авала размешчаны барочны шчыт залацістага колеру, у полі якога намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом - алебарды залацістага колеру. Вакол шчыта размешчаны надпіс "Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь" залацістага колеру. На ўскрайку вянка - стылізаваны скрутак залацістага колеру з парадкавым нумарам. Дадзены нагрудны знак мацуецца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагруднага знака - 70 міліметраў.
4.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы I класа» уяўляе сабой барочны шчыт залацістага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой змешчаны надпіс «Ляснічы І класа» залацістага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку залацістага колеру.
5.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснічы II класа» уяўляе сабой барочны шчыт серабрыстага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены дэвізнай стужкай зялёнага колеру, на якой змешчаны надпіс "Ляснічы II класа" серабрыстага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку серабрыстага колеру.

Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь», «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» і «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»
Выконваюцца ў трох варыянтах, якія маюць і тры варыянты. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў - 45 міліметраў.

6.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай бронзавага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта бронзавага колеру намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь бронзавага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы - лісце дуба бронзавага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак бронзавага колеру з лічбамі "10" таго ж колеру.
7.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі "20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай леснай ахове Рэспублікі Беларусь" уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс "Дзяржаўная лясная ахова" зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта серабрыстага колеру намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы - лісце дуба серабрыстага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак серабрыстага колеру з лічбамі "20" таго ж колеру.
8.png Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» уяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта залацістага колеру намалявана елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы - лісце дуба залацістага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак залацістага колеру з лічбамі «30» таго ж колеру.

Тэкст Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 г. №152 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Міністэрства лясной гаспадаркі"

Дзяжурны па пажарах
Абласны пункт кіравання